Акунуліся ў атмасферу музычнай гісторыі
- 12 марта 2026 -
Навучэнцы Мінскага каледжа прадпрымальніцтва, ўдзельнікі гуртка "Спадчына" (кіраўнік Гліннік Д.С.) наведалі Беларускі дзяржаўны музей тэатральнай і музычнай культуры.
Гэты музей быў адчынены яшчэ ў 1990 годзе, а з 2014 года з'яўляецца філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Моладзь наведала пастаянную экспазіцыю, якая прысвечана гісторыі тэатральнага і музычнага мастацтва на беларускіх землях. Ахоплены тэмы: вытокі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, фарміраванне нацыянальнай прафесійнай тэатральнай і музычнай культуры ў XIX стагоддзі, тэатр і музыка Беларусі ў ХХ стагоддзі.
Асноўную экспазіцыю дапаўняюць мемарыяльныя пакоі, прысвечаныя творчасці выдатных майстроў айчыннай сцэны. Навучэнцам больш за ўсё спадабаўся аповед экскурсавода пра гісторыю лялечнага тэатра на Беларусі -- батлейку.
У цэлым, усе зарадзіліся прыемнымі эмоцыямі на другую палову семестра і дабавілі ў сваю скарбонку ведаў новую інфармацыю.