Калядныя сустрэчы
- 15 января 2020 -
Калядныя сустрэчы працягваюцца ў Мінскім каледжы прадпрымальніцтва.
13 студзеня 2020 года прайшло традыцыйнае тэатралізаванае свята «Калядкі».
Навучэнкі спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» і члены гуртка «Спадчына» павіншавалі ўсіх з Калядамі і Старым новым годам, павадзілі Казу, паспявалі, паваражылі, сабралі падарункі для дзяцей - сіротак.
А 14 студзеня, калядоўшчыкі паехалі з падарункамі ў Сацыяльна-педагагічны цэнтр з прыютам Першамайскага раёна горада Мінска. Там яны расказалі пра беларускія традыцыі, паказалі каляднае прадстаўленне, павіншавалі дзетак, парадавалі іх падарункамі, пагулялі з імі, крыху ажывілі іх жыццё чароўнымі фарбамі.