image

Удзельнікі гуртка "Спадчына" наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

- 11 февраля 2026 -

  • Главная
  • Новости
  • Удзельнікі гуртка "Спадчына" наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
  • pic
  • pic
  • pic
  • pic

Навучэнцы першага курса Мінскага каледжа прадпрымальніцтва і члены гуртка “Спадчына” (кіраўнік Гліннік Д.С.) наведалі пастаянную экспазіцыю Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, якая ладзіцца ў Траецкім прадмесці.  Мерапрыемства было запланавана ў межах каляндарна-тэматычнага планавання работы гуртка.

Моладзь пабывала ў частцы памяшканняў музея, прысвечаных літаратуры XI–XIX cтст. Яны ўбачылі рарытэтныя выданні старадрукаваных помнікаў гэтага перыяду, рукапісы, дакументы, фатаграфіі і асабістыя рэчы беларускіх пісьменнікаў ХІХ ст., кнігі з аўтографамі, рэдкія адзінкі іканаграфіі і ілюстрацыі вядомых мастакоў Беларусі да твораў літаратуры. Удзельнікі сустрэчы атрымалі душэўнае задавальненне ад наведвання музея.

“Зберагаючы мінулае, крочым у будучыню!” - - пад такім дэвізам працуе і развіваецца Беларускі дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Гэта тое месца, якое аб’ядноўвае ўсіх беларускіх пісьменнікаў, захоўвае літаратурныя артэфакты