Рэспубліканская дыктоўка да Дня роднай мовы
- 21 февраля 2026 -
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы навучэнцы Мінскага каледжа прадпрымальніцтва далучыліся да анлайн-дыктоўкі па беларускай мове .
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі разам з радыё "Культура" традыцыйна зладзілі агульнарэспубліканскую дыктоўку з мэтай удасканалення ведаў па беларускай мове і пашырэння яе выкарыстання сярод грамадства.
Наша моладзь з імпэтам і зацікаўленасцю праверылі свае навыкі валодання роднай мовай. Верым, што вынікі іх парадуюць!
Далучайцеся да нашых мерапрыемстваў у межах Тыдня роднай мовы! З намі цікава!